Информационный отдел МРО
Беларусь, Смалявіцкі край і Эдвард Вайніловіч
7 кастрычніка 2022 г. ў горадзе Смалявічы ў 5-ай сярэдняй Смалявіцкай школе адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, Смалявіцкі край і Эдвард Вайніловіч”.
З прывітальным словам выступілі:
Старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Казіміравіч Ратомскі;
Дырэктар Інстітута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Леанідавіч Лакіза;
Прадстаўнікі Праваслаўнай, Каталіцкай канфесій, Прагрэсіўнага іўдаізма.
З пывітальным словам ад “Мусульманскага релігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь”, ад імя Муфтыя Абу Бекіра хазрата Шабановіча выступіў імам Мінскай саборнай мячэці Бекір Мурзіч.
Пасля пачатка (адкрыцця) афіцыйнай часткі мерапрыемства пачалося пленарнае пасяджэнне, на якім з навуковымі дакладамі на гістарычную тэматыку выступілі навуковыя супрацоўнікі, вучні сярэдніх школ раёна.
Даклады былі вельмі змястоўныя і цікавыя, асабліва было прыемна слухаць дзяцей. Іх падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства была на высокiм ўзроўне.
Старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Казіміравіч Ратомскі і дырэктар Інстітута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Леанідавіч Лакіза сумесна ўзнагароджвалі вучняў і настаўнікаў раёна. Акрамя грамат дзеці атрымалі ў падарунак сучасныя планшэты апошняй мадэлі.
“Мусульманскае релігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь” выказвае падзяку за запрашэнне на гэтую навуковую канферэнцыю, жадае поспехаў у даследаваннях і спадзяецца на сумеснае супрацоўніства.