top of page
Фото автораИнформационный отдел МРО

Канферэнцыя "Пісьмовая спадчына татараў ВКЛ і яе гісторыка-культурны кантэкст"


21 кастрычніка адбылася канферэнцыя, прысвечаная 625-годдзю пасялення татараў-мусульман на землях ВКЛ "Пісьмовая спадчына татараў ВКЛ і яе гісторыка-культурны кантэкст" у Інстытуце мовазнаўства ім. Я. Коласа НАН Беларусі. Арганізавалі навуковае мерапрыемства супрацоўнікі сектара ўсходзнаўства пры Інстытуце мовазнаўства І. Сынкова, М. Тарэлка і Дз. Сеўрук.

Удзел у канферэнцыі ўзялі і татары: метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі Разалія Александровіч-Туфкрэа, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДПУ ім. М. Танка Зарына Канапацкая, навуковы супрацоўнік НДІПФП ім. А. Сеўчанкі Сяргей Міскевіч, Старшыня Рады імамаў Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Давуд Радкевіч. Са змястоўнымі дакладамі выступілі даўнія сябры беларускіх мусульман М. Тарэлка, І. Сынкова, Дз. Сеўрук, С. Грыбава. Падрыхтавалі цікавыя выступленні С. Шатраўскі М. Татарэвіч, І. Карачун, Я . Коршунава.

Тэматыка дакладаў уражвае разнастайнасцю: новыя адкрыцці ў галіне кітабістыкі і гісторыі, біяграфіі славутых татараў і генеалогія, новыя дакументы датычна татараў Некрашунскай парафіі, знаходкі ў філалогіі, даследаванні мантыкі ("фалдзейства"), міжкультурнай і міжканфесійнай камунікацыі.

Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка дакладаў. Цешыць, што навуковая праца ў галіне вывучэння спадчыны татараў-мусульман працягваецца.

Comments


bottom of page