top of page
Фото автораИнформационный отдел МРО

Новость о визите имамов МРО в РБ на сайте catholic.by


Традыцыі пахавання ў ісламе і хрысціянстве абмеркавалі прадстаўнікі каталіцкага і мусульманскага духавенства ў Мінску.


  1. 14.02.2020 12:25 Тэкст: кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

13 лютага пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску ксёндз канонік Францішак Рудзь сустрэўся з кіраўніком навукова-даследчага аддзела Мінскай саборнай мячэці імамам Максатам Авезавым і імамам Зарыфам Зудзіным, адказным за рытуальныя і арганізацыйныя пытанні.Сустрэча адбылася па ініцыятыве Мусульманскай рэлігійнай абшчыны Беларусі. Асноўным пытаннем дыялогу сталі традыцыі пахавання ў мусульманскай і хрысціянскай рэлігіях.На тэрыторыі Беларусі на працягу ўжо больш як шасці стагоддзяў пражываюць розныя этнічныя групы і рэлігійныя абшчыны. Гісторыя нашай краіны стала прыкладам для ўсяго свету талерантнасці, добрасуседскіх адносін і павагі адзін да аднаго паміж прадстаўнікамі розных канфесій.Сёння ў нашай краіне пражывае больш за 180 тысяч замежных грамадзян, сярод якіх ёсць і мусульмане. Каля 30 тысяч мусульман з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Студэнты з іншых краін атрымліваць адукацыю і знаёмяцца з традыцыямі беларускай культуры. Развіваюцца міждзяржаўныя эканамічныя сувязі. Заключаюцца і шлюбы сярод прадстаўнікоў розных канфесій. Таму для сучаснага беларускага грамадства вельмі важна ведаць традыцыі ўсіх канфесій. Важнай часткай рэлігійнага і паўсядзённага жыцця з’яўляецца традыцыя пахавання памерлага.Пахаванне адыгрывае важную ролю ў духоўным шляху верніка, бо смерць — гэта не канец жыццёвага шляху, а толькі пачатак наступнага яго этапу. Таму пахаванне для прадстаўнікоў усіх сусветных рэлігій — гэта клопат як пра душу нябожчыка, так і пра яго цела.Нягледзячы на вялікую колькасць падабенстваў у пахавальных абрадах розных канфесій, паміж імі ёсць і шэраг істотных адрозненняў.Яны абумоўлены асаблівасцямі дактрын і шматвяковых традыцый. Таму дыялог культур і традыцый, у тым ліку і ў пытаннях пахавання памерлых, вельмі важны для вернікаў усіх канфесій у Беларусі, каб з павагай і адказнасцю падыходзіць да рэлігійных пачуццяў адзін аднаго.



Мусульманское религиозное объединение в Республике Беларусь искренне благодарит уважаемого Франца Мечиславовича Рудзя за теплый и пронизанный гостеприимством прием в своем костеле. МРО в РБ намерено и впредь развивать теплые отношения с Римско-католической церковью Беларуси.

Comments


bottom of page