Аўтар ідэі стварэння відэа: Максат Авезаў
Гуказапіс: Ігар Карачун
Мантаж: Канстанцін Гармаш
Аўтарам паэмы з’яўляецца Стэфан (Мустафа) Радкевіч са Слоніма, які пасля Другой сусветнай вайны быў вымушаны выехаць на заходнія землі Польскай Народнай Рэспублікі. Яго бацька Мустафа займаў пасаду імама ў Слоніме ў першыя міжваенныя гады (да самай
смерці ў 1929 г.), таму Стэфан добра ведаў рэлігійнае, культурнае і паўсядзённае жыццё слонімскіх татараў. Ужо жывучы ў Польшчы, у горадзе Еленя Гура (Jelenia Góra), Стэфан 23 студзеня 1974 г. склаў свой твор-успамін, які пераслаў ў лістах да Евы і Тамары Радэцкіх. Ён быў перададзены імаму Слоніма Сулейману Байрашэўскаму і надрукаваны ў газеце “НУР-Свет” напачатку 2000-х гг. Затым слонімскі імам перадаў паэму аднаму з нашых рэдактараў Давыду Радкевічу. Наборам тэксту займалася Аміня Хасяневіч, а рэдагаваннем – Давыд Радкевіч. Паэма была выдадзена ў часопісе МРА ў РБ "Байрам" у 2021 годзе, на стар. 47.
Гэтая дзіўная паэма знаёміць слухача з ужо знікаючым побытам і духам унікальнай этнакультурнай з'явы - татараў былога ВКЛ.
Часопіс МРА ў РБ "Байрам" 2021 - https://www.islambel.by/our-editions?pgid=lhhhjs8q-73a916a7-469b-4194-8861-02a2e1b7ebdc
Comentarios